зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000741

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры горада, каля сярэдняй школы. У ёй пахаваны 129 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна ў 1943-1944 гг. Сярод пахаваных воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі, Герой Савецкага Саюза Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка. 

Камандзір узвода разведкі лейтэнант П.А. Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Палескай вобласці. 01.01.1944 г. у час цяжкіх баёў каля вёскі Печышчы закрыў сваім целам амбразуру дзота, што спрыяла поспеху наступлення. Пахаваны ў Светлагорску. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 03.06.1944.

Імём П.А. Мірашнічэнкі названы вуліцы ў Мінску, Светлагорску і на яго радзіме. Таксама ўсталяваны бюст на Алеі Герояў у Светлагорску, мемарыяльныя дошкі ў Светлагорску і Здудзічах.

У 1958 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. Злева ад помніка размешчана мемарыяльная пліта ў гонат П.А. Мірашнічэнкі.

Старонка