Шыфр
313Д000743
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на Прывакзальнай плошчы. Тут пахаваны 412 воінаў, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Клычніяз Азалаў.
Гвардыі радавы 58-га гвардыі кавалерыйскага палка 16-й гвардыі кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардыі кавалерыйскага корпуса К. Азалаў вызначыўся ў кастрычніку 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў. Разам са сваім аддзяленнем пад моцным кулямётна-мінамётным агнём ворага пераправіўся на правы бераг ракі, заняў там абарону і на працягу дзвюх гадзін агнём з вінтоўкі і гранатамі стрымліваў контратаку гітлераўцаў, чым спрыяў паспяховай пераправе нашых падраздзяленняў. Затым першым кінуўся ў траншэі ворага, асабіста знішчыў 13 гітлераўцаў (11 салдат і 2 афіцэраў). Быў паранены. Пасля лячэння ў шпіталі змагаўся з ворагам ў складзе 102-й стралковай дывізіі. У баі за чыгуначную станцыю Шацілкі быў цяжка паранены, памёр ад ран 27.12.1943 г.
У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна. У 2017 г. праведзена рэканструкцыя: усталявана жалезабетонная тумба і гранітная пліта з прозвішчамі загінуўшых пры вызваленні Светлагорскага раёна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён