Шыфр
313Д000744
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў скверы на вул. Савецкай. Тут пахаваны 374 воіна, якія загінулі ў баях за вызваленне в. Шацілкі (з 1961 г. горад Светлагорск) і тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У баях за вызваленне раёна прымалі ўдзел воіны 28, 48, 65-й армій, маракі Дняпроўскай флатыліі і лётчыкі 16 паветранай арміі.
У 1957 г. пастаўлены помнік - скульптура воіна з вянком і каскай у руках. У 2005 г. помнік быў рэканструяваны. Новы помнік зроблены ў выглядзе вялізнага звона з разломам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён