Шыфр
313Д000757
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г.
За 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Здудзічы, на месцы былой в. Ала пахаваны астанкі 2253 чалавек. У асноўным гэта мірныя жыхары, бежанцы з навакольных вёсак (Чыркавічы, Здудзічы, Ракшын, Рудня, Іскра, Какаль (зараз Светач), Плесавічы, Кароткавічы, Мормаль), закатаваныя нямецка- фашысцкімі захопнікамі, і савецкія воіны, якія загінулі ў ВАВ пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік уяўляе сабой пастамент, на якім знаходзіцца гіпсабетонная скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. У адной руцэ ён трымае каску, у другой - лаўровы вянок. На грудзях у салдата вісіць аўтамат. На касцы - выява чырвонай зоркі. Спераду на пастаменце знаходзіцца выява ордэна Айчыннай вайны. Перад помнікам знаходзяцца два рада пліт з імёнамі загінуўшых.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён