Шыфр
313Д000767
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, г.п. Парычы, у скверы
Датаванне
1941 г. - 1944 г.
Помнік знаходзіцца ў скверы насупраць пасялковага дома культуры. На пастаменце размешчана гіпсабетонная скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. У адной руцэ ён трымае каску, у другой - лаўровы вянок. На пастаменце спераду размешчаны ордэн Вялікай Айчыннай вайны, пад ордэнам - пліта з надпісам: ‘‘Вечная Слава воинам Советской Армии, павшим в боях за нашу Родину в период Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.” Унізе, у напрамку ад помніка да веснічак, размешчаны пліты з імёнамі загінуўшых. Магіла абнесена металічнай агароджай. Пахавана 1971 воінаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён