Шыфр
313Д000782
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 г. - 1945 г.
Помнік знаходзіцца на абочыне шашы Светлагорск-Мінск каля аграгарадка Чыркавічы. Уяўляе сабой пастамент, на якім знаходзіцца скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. У адной руцэ воін трымае каску, у другой - лаўровы вянок. На грудзях у салдата вісіць аўтамат. На касцы - выява чырвонай зоркі. Спераду на пастаменце знаходзіцца выява ордэна Айчыннай вайны. Справа і злева ад помніка знаходзяцца пліты з імёнамі загінуўшых. Помнік абнесены металічнай агароджай. Усяго пахавана 3289 салдат. Гэта самае буйнае пахаванне савецкіх воінаў на тэрыторыі раёна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён