Шыфр
313Д000785
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, в. Язвін, с/с Палескі
Датаванне
1941 г. - 1944 г.
Помнік знаходзіцца на грамадзянскіх могілках. Уяўляе сабой бетонную стэлу з сілумінавым барыльефам воіна ў касцы, шынэлі і плашчы, які трымае меч ў абедзвюх апушчаных руках. Адна рука трымае меч за ручку, а другая за вастрыё. Пад выявай воіна знаходзіцца надпіс: “ Поклонимся! Еще не поздно - За подвиг, Мужество И честь.” Помнік абнесены металічнай агароджай. Усяго пахавана 1489 воінаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён