Шыфр
313Д000102
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1943 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца па вуліцы Савецкай на пляцоўцы паміж будынкамі нумар 18 і 16. На сённяшні дзень у спісах воінскага пахавання лічыцца 393 вайскоўцаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1943 г. у баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - воіны 9-га гвардзейскага і 89-га стралковага корпуса 61-й арміі, партызаны, мірныя жыхары, а таксама Героі Савецкага Саюза Павел Сцяпанавіч Мамкін і Мікалай Фёдаравіч Махаў.
У 1957 г. на магіле ўсталяваны помнік-скульптура воіна, у 1985 г. пабудаваны мемарыяльны комплекс. У падножжы пастамента размешчаны 10 мармуровых пліт чорнага колеру з выгравіраванымі прозвішчамі і ініцыяламі ўдзельнікаў грамадзянскай вайны і воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, і былі перапахаваныя ў мірны час.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён