зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000112

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1943 г.

Апісанне

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў г.п. Камарын на вул. Леніна. Тут пахаваны воіны 15-га стралковага корпуса 13-й арміі, якія загінулі ў верасні 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні г.п. Камарын, вёсак Новая Ёлча, Бярозкі і інш. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама партызаны. На сённяшні дзень у спісах воінскага пахавання лічыцца 975 вайскоўцаў Чырвонай Арміі. Сярод пахаваных ёсць Героі Савецкага Саюза - Араз Анаеў, Васіль Іларыёнавіч Баяркін, Дзмітрый Фёдаравіч Грачушкін, Мікалай Данілавіч Грышчанка, Ерамей Іванавіч Данільянец, Фёдар Кірылавіч Паўлоўскі, Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў.

­­У 1957 г. на магіле ўсталяваны помнік - скульптура воіна на пастаменце. Перад помнікам размешчаны чатыры тумбы рознага памеру, абліцаваныя шэрым гранітам з плітамі з чорнага граніту, на якіх выгравіраваны ініцыялы воінаў загінуўшых у гады вайны. Тэрыторыя помніка з трох бакоў абгароджана каваным плотам і выбрукавана бардзюрнай пліткай.

Старонка