зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

213Д000158

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла размяшчаецца на вясковых могілках вёскі Клешчыно. Тут пахавана 134 воіны, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка. Вызначыўся пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны. 24 чэрвеня 1944 г. гвардыі радавы Краўчанка М.П. з групай байцоў адным з першых пад агнём праціўніка пераправіўся цераз раку каля в. Узрэчча Бешанковіцкага раёна. Байцы выбілі гітлераўцаў з умацаванняў i агнём прыкрывалі пераправу батальёна. М.П. Краўчанка загінуў 26 чэрвеня 1944 г. ў баі пры фарсіраванні р. Ула. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых  заданняў камандвання барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленныя пры гэтым адвагу і гераізм гвардыі чырвонаармеец Краўчанка Міхаіл Панцялеевіч пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У 1969 г. на тэрыторыі брацкай магілы быў устаноўлены помнік - бетонная скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ.