Шыфр
113Д000019
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, парк культуры і адпачынку імя 1 Мая
Датаванне
1940 г.
Апісанне
Помнік-абеліск вышынёй 7 м з 3 прыступкамі устаноўлены на насыпны зямляны курган вышынёй 2,0 м і дыаметрам 6,0 м. Помнік абліцаваны гранітнымі плітамі шэрага колеру. Фасад помніка зверху вянчае зорка. Ніжэй з бетона ўстаноўлены ордэн Айчыннай вайны і накладныя лічбы 1944-1945. На падставе абеліска справа і злева замацаваны мемарыяльные пліты з тэкстамі і імёнамі 73 загінуўшых воінаў і партызан, з двух бакоў да помніка вядуць прыступкі. Матэрыял бакавых сцен магілы паменян у 2005 г. на чорны граніт.
Тут пахаваны 73 воiны Чырвонай Армii, загiнуўшыя ў перыяд вызвалення Заходняй Беларусi i ў баях з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных сакратар Брэсцкага падполля I.I. Баброў, Героi Савецкага Саюза В.I. Аляксандраў, С. Н. Бамбураў, В. А. Малясаў, А.I. Уласавец, С. Н. Мiрвода, П. Я. Матвеяў, В. Е. Сiтноў, М. М. Сцяжкiн, А.I. Тарнапольскi, Г.I. Скрыпнiкаў. У 1945 г. на брацкай магіле пастаўлены абеліск. Абапал яго ўстаноўлены мемарыяльныя пліты.