Шыфр
213Д000229
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіца на пляцоўцы каля чыгуначнага вакзала і будынка пошты. Пахаваны 227 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. падчас вызвалення Дрысенкага і Полацкага раёна. Да юбілея Перамогі ў 1954 г. у магілу былі перанесены астанкі салдат, якія першапачаткова былі пахаваны пад в. Забор’е.
У 1965 г. на магіле ўстаноўлены абеліск вышынёй 3 м. На вяршыні абеліска размешчана чырвоная зорка. З чатырох бакоў на абеліску размешчаны табліцы са спісамі пахаваных у магіле салдат. З двух бакоў ад абеліска знаходзяцца помнікі невядомым салдатам, пахаваным у магіле (у працэсе ўдакладнення спісаў пахаваных імёны невядомых былі выяўлены).
У 2017 г. на помніку была праведзена частковая рэканструкцыя: заменены пліты са спісамі пахаваных, усталявана агароджа, пакладзена плітка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён