зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000230

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца на вул. Цэнтральнай каля будынка сельсавета. Тут пахаваны 16 савецкіх воінаў 239 стралковай дывізіі 813-га стралковага палка, якія загінулі ў ліпені 1944 г. у ходзе вызвалення в. Валынцы. Пахаванне салдат з’явілася адразу пасля вызвалення. Імёны пахаваных савецкіх воінаў не былі ідэнтыфікаваны. У 1955 г. адбылася кампанія па перапахаванні першасных магіл у вялікія населеныя пункты – цэнтры сельсаветаў, калгасаў і інш. Колькасць перапахаваных у Валынцы савецкіх воінаў і іх імёны не былі дакументаваныя. Дадатковае пахаванне астанкаў было праведзена таксама ў канцы 1990-х гг., калі падчас разводдзя ракі Дрысы былі вымытыя косці з прыбярэжнага пахавання паблізу в. Княжыцы. 

У 1967 г. на магіле быў пастаўлены бетонны абеліск. У 2015 г. бетонны абеліск быў заменены на гранітную пліту.

Старонка