зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000254

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры аг. Сар’я ў парку. Тут пахаваны 211 савецкіх воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні Дрысенскага раёна. Брацкая магіла была сфармавана падчас кампаніі перапахавання да 10-годдзя Перамогі. Сцяна Памяці і дадатковыя табліцы імёнаў папаўняліся цягам наступных гадоў і зараз увекавечваюць імёны загінуўшых воінаў 119-й, 239-й, 332-й, 360-й, 378-й стралковых дывізій, 24-й і 70-й танкавых брыгад і інш. асобных падраздзяленняў, чые першасныя магілы знаходзіліся на тэрыторыі сучаснага Сар’янскага сельсавета (вёскі Атокі, Важаны, Вусце, Гарбулі, Заламы, Пакаёўцы, Ходараўшчына, Шчунькі  і інш.). 

У 1962 г. на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна. З правага боку ад скульптуры знаходзіцца сцяна, на якой замацавана 6 пліт з імёнамі пахаваных салдат і 4 пліты, якія ўсталявалі сваякі пахаваных. На пастаменце таксама ўсталяваны 4 дошкі з імёнамі салдат. 

Брацкая магіла ў аг. Сар’я з’яўляецца адным з самых буйных салдацкіх пахаванняў у раёне. 

Старонка