Шыфр
213Д000280
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1943 - 1944 гг.
У брацкай магіле в. Заронава пахаваны 10936 савецкіх воінаў. Сярод пахаваных - воіны 43-й арміі, якія загінулі ў красавіку 1943 – чэрвені 1944 гг. пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вёсак Варанова, Бліны, Іванова, Палойнікі, Тапорына і інш. Пахаванне з’явілася яшчэ ў часы вайны.
У 1958 г. (па іншых дадзеных – у 1953 г.) на пахаванні пастаўлены бетонны абеліск. У 1980 г. па ініцыятыве дырэктара саўгаса “Заронава” У.В. Маладзечкіна і дачкі загінуўшага воіна В.С. Ламаносавай было ажыццёўлена перапахаванне 4685 воінаў з 14 вёсак і усталяванне манумента. Аўтары помніка – В. Шаронаў, В. Данілаў, Р. Кавалёў, В. Вішнякоў.
Перапахаванні адбываліся ў в 1988, 1990, 1992, 1996, 2009, 2013, 2018, 2020, 2021, 2022, 2023 гадах. Усталяваны пліты з імёнамі пахаваных.
На цэнтральнай плошчы помніка ў 2015 г. устаноўлены мармуровыя пліты з імёнамі 99 лётчыкаў, якія загінулі на тэрыторыі Заронаўскага, Мазалаўскага і Лятчанскага сельсаветаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. У 2020 г. адкрыты памятны знак у форме раскрытай кнігі з прозвішчамі мясцовых жыхароў, якія загінулі на вайне.
У Заронаўскім мемарыяле ўвекавечаны імёны 10936 салдат. Невядомымі застаюцца імёны 269 воінаў.