Шыфр
213Д000308
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Сушчова. Пахавана 939 воінаў і 3 удзельнікі супраціву. Сярод пахаваных воіны 145 сд, 270 сд, 334 сд, 155 ур, якія загінулі ў час вызвалення вёсак Навалокі, Маскалькі, Жэрствянка, Мікалаева, Будзішча, Угляны, Прытыка, Собалі, Сушчова, Пуцілава, Баравінка, Маркавічы, Высокая, Талынава, Пацава, Дзюганы з 8 студзеня 1944 г. па 24 чэрвеня 1944 г.
У 1958 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 2014 г. былі цалкам замененыя пліты з указаннем прозвішчаў. У 2015 г. былі дадаткова ўсталяваны мемарыяльныя пліты з нанесенымі на іх 130 прозвішчамі пахаваных.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён