Шыфр
513Д000331
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў гарадскім парку "Ліпавы гай" г. Бялынічы. Тут пахаваны 317 воінаў 32-й дывізіі 69-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях 29-30.6.1944 г. ці памерлі ад ран у чэрвені - ліпені 1944 г. Тут таксама пахаваны 21 партызан, імёны якіх вядомыя, і 154 партызаны, імёны якіх не ўстаноўлены. Усе яны загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-44 гг. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Барыс Львовіч Хігрын.
У 1965 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з лаўровым вянком. У 1985 г. да помніка пракладзена алея Герояў. У 2012 г. тут пахаваныя астанкі невядомага воіна, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У 2020 г. праведзена рэканструкцыя помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён