зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000348

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

У брацкай магіле непадалёк ад аг. Камянюкі пахаваны кулямётчыкі 333-га стралковага палка 49-й стралковай дывізіі Ж. Байсямбекаў і А. Махмудаў, якія загінулі 23 чэрвеня 1941 г. у баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Кулямётны разлік у складзе Ж. Байсямбекава, І. Ганчарова і А. Махмудава адкрылі агонь па нямецкіх машынах, што ішлі па лясной дарозе. Адна машына загарэлася і перагарадзіла шлях астатнім. Бой быў зацяжны. Ж. Байсямбекаў і А. Махмудаў загінулі. І. Ганчароў працягваў бой, пакуль не выйшаў са строю кулямёт. На другі дзень мясцовыя жыхары знайшлі цяжкапараненага І. Ганчарова, схавалі прабіты кулямі кулямёт.

У 1975 г. на магіле пастаўлены помнік за аўтарствам скульптара В. Занковіча. Ён (помнік) уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю -- аголеную паясную фігуру воіна, які напружана прыпаў да кулямёта, пастаўленага на невысокім прамавугольным п'едыстале. Пляцоўка вакол помніка выкладзена бетоннымі плітамі.

Старонка