Шыфр
113Д000357
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі Навасёлкі. Пахаваны 100 воінаў і 1 партызан, якія загінулі ў 1941 г. і ў ліпені-жніўні 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1960 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура жанчыны са сцягам у руках. На стылабаце, абліцаваным пліткай, устаноўлены пастамент з фігурай жанчыны, якая трымае перад сабой на выцягнутых руках сцяг. Выява жанчыны - ў доўгай сукенцы, на плячах хустка, галава непакрыта, схілена ў смутку.
Каля падножжа помніка - бетонны фундамент з нахілам, на якім змешчаны тры чорныя прамавугольныя мемарыяльныя пліты з прозвішчамі пахаваных воінаў. Перед плітамі - прамавугольны кветнік.
Дарога да помніка выкладзена тратуарнай пліткай, абмежавана бетонным бардзюрам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён