зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000637

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

У брацкай магіле, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы аг. Руднікі каля вясковага Дому культуры пахаваны 197 воінаў (імя 1 з іх – невядома) і 1 партызан, якія загінулі ў баях з нямецкімі фашыстамі і памерлі ад ран каля населенага пункта ў ліпені 1944 г. 

Сярод пахаваных – воіны 10-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 291-га і 293-га гвардзейскіх стралковых палкоў 96-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 152-га гвардзейскага стралковага палка 50-й гвардзейскай стралковай дывізіі, 54-й і 69-й стралковых дывізій, 85-га пагранічнага атраду, 9-й і 10-й гвардзейскіх кавалерыйскіх дывізій, 9-га танкавага корпусу, 8-й мотастралковай брыгады, 75-га самаходнага артылерыйскага палка 28-й арміі І-га Беларускага фронту, якія 13–17 ліпеня 1944 г. вялі наступленне ў накірунку Ружаны – Пружаны, вызваляючы тэрыторыю Пружанскага раёна. 

У 1963 г. на магіле быў пастаўлены абеліск.

Старонка