Шыфр
113Д000369
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры вёскі Ставы. Тут пахаваны пагранічнікі, якія загінулі 22 чэрвеня 1941 г., і 97 воінаў, што загінулі ў баях ці памерлі ад ран 21-28 ліпеня 1944 г. у час вызвалення тэрыторыі раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Першы помнік на брацкай магіле ў в. Ставы быў устаноўлены ў 1950 г. Помнік уяўляў сабой чатырохгранны абеліск ступенчатай формы з цэглы, з мармуровай мемарыяльнай дошкай. Помнік быў абгароджаны драўляным штыкетнікам.
У 1960 г. у брацкую магілу былі падпахаваны астанкі воінаў Чырвонай Арміі з адзіночных і невялікіх брацкіх магіл вёсак Рудавец, Орля, Мельнікі, Агароднікі, Вялічкавічы, Кругель.
У1965 г. быў устаноўлены і адкрыты новы помнік - скульптура “Журботны воін з вянком”. На стылабаце, абліцаваным пліткай бардовага колеру, устаноўлены атынкаваны пастамент з фігурай воіна Чырвонай Арміі, які трымае перад сабой левай рукой вянок. Скульптура афарбавана серабранкай.
На двух сектарах перад помнікам размешчаны нахіленыя бетонныя тумбы, на якіх умацаваны па дзве мемарыяльныя дошкі, на якія нанесены прозвішчы пахаваных воінаў. У левым сектары каля пліт устаноўлены металічны праваслаўны крыж.