Шыфр
213Д000431
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1961- 1963 гг.
Стыль
Сацыялiстычны рэалiзм
Брацкая магіла знаходзіцца ў г.п. Бягомль, на вул. Савецкай, каля Дома культуры. За воінскім пахаваннем размешчаны парк. Пахаваны 73 воіны 277 стралковай дывізіі 3-га Беларускага фронту і 195 партызан брыгады “Жалязняк”, якія загінулі пры вызваленні Бягомля.
У 1961 г. у брацкую магілу адбылося перапахаванне воінаў з навакольных вёсак. У тым жа годзе ў цэнтры пахавання быў пастаўлены помнік - скульптура партызана ў жалобе.
Абапал помніку па чырвонай лініі фасаднай часткі пастаменту сіметрычна знаходзяцца два пілоны, са скошанымі верхавінамі да ўваходу. Яшчэ адзін пілон стаіць перад пастаментам з вынасам да ўваходу. На іх размешчаны пліты з чорнага граніту з прозвішчамі чырвонаармейцаў і партызан.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён