Шыфр
213Д000486
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1918 г.
Брацкая магіла чырвонаармейцаў знаходзіцца на грамадзянскіх гарадскіх Пятроўскіх могілках г. Лепеля. Пахаваны 18 чырвонаармейцаў: 17 з іх расстраляны германскімі войскамі ў 1918 г., адзін закатаваны палякамі ў 1919 г. З 18 пахаваных вядома 9 прозвішчаў, 9 лічацца невядомымі.
У 1968 г. на магіле пастаўлена стэла, устаноўленая на высокім пастаменце. На стэле з паўночна-ўсходняга боку прымацавана прамавугольная пліта з прозвішчамі пахаваных: " Шпілеўскі П.І./ Быкаў Ф.Ф./ Іваноўскі І.Т./ Аксяновіч С.Н./ Кажэмскі П.Ф./ Рыбакоў Н.Т./ Грыдзюшка Г.М./Салін А.М./ Азаронак С.В.”. Пахаванне агароджана высокім бардзюрам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён