Шыфр
213Д000511
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1962 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў в. Крайцы. Пахаваны 50 воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў баях пры вызваленні Лепельскага раёна ў чэрвені 1944 г. Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Віктар Сідаравіч Кладзіеў, радыстка Лепельскай партызанскай брыгады Зоя Сямёнава.
У 1962 г. на брацкай магіле быў урачыста адкрыты мемарыяльны комплекс - кампазіцыя, якая складаецца з фігуры воіна вызваліцеля, мемарыяльных дошак і дэкаратыўнай агароджы ўчастка.
У 1980-я-1990-я гг. мемарыяльны комплекс быў добраўпарадкаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён