зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

113Д000052

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Помнік уяўляе сабой скульптурныя фігуры 2 воінаў на пастаменце. На галоўным фасадзе змешчана эпітафія: “Вечная память героям павшим за Родину в годы Великой Отечественной войны”. Помнік быў узведзены у 1956 годзе.

На месцы помніка пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944 гг. Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза Едуноў Пётр Пятровіч, які вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. 06.10.1943 г. 5 воінаў на чале з П.П. Едуновым пад артылерыйскім агнём праціўніка пераплылі на лодцы на правы бераг ракі, разведалі размяшчэнне агнявых кропак ворага і шляхі падыходу да іх. 12.10.1943 года ў баі за вышыню двойчы паранены не пакінуў поля бою. Знішчыў кулямётны і гарматны разлікі, падбіў матацыкл і аўтамашыну, захапіў 4 палонных. 20.12.943 года яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Загінуў  08.07.1944 г. пры вызваленні г.п. Гарадзішча. 

У 1956 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік.