Шыфр
213Д000542
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў 1 км на паўднёвы ўсход ад в. Смародзіна, з паўднёвага боку ад аўтамабільнай дарогі Р-21 "Віцебск - мяжа Расійскай Федэрацыі (Лёзна)". Тут пахаваны воіны савецкай арміі, якія загінулі ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Павел Дзмітрыевіч Рэшатаў.
Камандзір кулямётнага разліку П.Дз. Рэшатаў вызначыўся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. Ноччу 22.06.1944 г. каля вёскі Абухова батальён, у складзе якога ваяваў кулямётны разлік сяржанта Рэшатава, быў атакаваны фашыстамі, якія спрабавалі вырвацца з віцебскага "катла”. Разлік першы адкрыў агонь па ворагу і знішчыў галаўную частку фашыстаў. Але гітлераўцы працягвалі атакі. Хутка кулямётны разлік выйшаў са строю. Тады П.Дз. Рэшатаў пачаў сам ва ўпор расстэльваць акупантаў. Знішчыў каля 140 салдат і афіцэраў. Калі скончыліся патроны, ён падпусціў фашыстаў бліжэй і апошняй гранатай падарваў сябе і яшчэ чатырох гітлераўцаў.
За выключную мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24.03.1945 г. Паўлу Дзмітрыевічу Рэшатаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Імем П.Дз. Рэшатава названа адна з вуліц г.п. Лёзна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён