зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000576

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Апісанне

У цэнтры Пастаў на плошчы Леніна ў брацкай магіле пахаваны гвардыі генерал-маёр Кляро Ігнат Вікенцьевіч і гвардыі палкоўнік Харольскі Дзмітрый Васільевіч. У 1955 г. на магіле быў пастаўлены абеліск.  

І.В. Кляро нарадзіўся ў 1897 г. у Віцебску ў рабочай сям'і. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну ваяваў на Заходнім, Калінінскім, Бранскім, Цэнтральным і 1-м Прыбалтыйскіх франтах, быў начальнікам штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, намеснікам камандзіра, камандзірам дывізіі, намеснікам 13-га гвардзейскага стралковага корпуса. У 1943 г. І.В. Кляру прысвоена званне генерал-маёра. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені. Загінуў у баі за вызваленне Пастаўшчыны 13.07.1944 г.

Д.В. Харольскі нарадзіўся ў 1907 г. Скончыў Сумскае артэлерыйскае вучылішча ў 1938 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны палкоўнік, намеснік камандзіра, начальнік артылерыі 145-й стралковай дывізіі. Загінуў у баі за вызваленне Пастаўшчыны 22.07.1944 г.

Брацкая магіла абнесена невысокім гранітным бардзюрам.

Старонка