Брацкая магіла

Шыфр

113Д000587

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г. Пружаны, вул. Кафанава, на могілках

Датаванне

1941 г. - 1945 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца на праваслаўных могілках г. Пружаны. Пахаваны 259 воінаў і 1 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Сярод пахаваных - салдаты і афіцэры 50-й, 54-й, 86-й, 96-й гвардзейскіх  стралковых дывізій, 8-й мотастралковай брыгады, 65-га асобнага танкавага палка, 63-й гаўбічна-артылерыйскай брыгады і іншых часцей 28-й арміі І-га Беларускага фронту, якія загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні горада Пружан і іншых населеных пунктаў Пружанскага раёна і ў 1945 г.  ці памерлі ад ран, а таксама лётчыкі 33-га знішчальнага авіяпалка 10-й змешанай авіядывізіі, воіны 30-й танкавай і 205-й матарызаванай  дывізій 4-й арміі Заходняга фронту, што загінулі ў чэрвені 1941 г. у першых абарончых баях супраць нямецкіх захопнікаў. У 1987 г. усталявалі абеліск   у выглядзе стылізаванага разгорнутага сцяга.