зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000598

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1953 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку плошчы ў г.п. Лынтупы. У ёй пахаваны 123 воіны і партызаны, якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях пры вызваленні пасёлка і навакольных вёсак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе прозвішчы ўстаноўлены. Сярод пахаваных Героі Савецкага Саюза А.К. Галубкоў і М.П. Красільнікаў. 

Аляксей Канстанцінавіч Галубкоў - камандзір аддзялення сувязі 923-га артылерыйскага палка 357-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, сяржант. У жніўні 1942 г., нягледзячы на "бронь", дамогся адпраўкі на фронт. Трапіў у артылерыйскі полк радавым сувязістам. Потым стаў камандзірам аддзялення сувязі ў артылерыйскім дывізіёне. Першую ўзнагароду - медаль "За адвагу" атрымаў 15 лістапада 1943 г., а 29 чэрвеня 1944 г. быў узнагароджаны другім медалём "За адвагу". Загінуў 6 ліпеня пры вызваленні Швянчоніса (Свянцяны), пахаваны ў Лынтупах. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 г. 

Мікалай Пятровіч Красільнікаў - камандзір стралковага ўзвода 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, малодшы лейтэнант. Асабліва вызначыўся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. 25 чэрвеня 1944 г. Красільнікаў на чале групы байцоў даручанага яму ўзвода пад ураганным агнём непрыяцеля фарсіраваў раку Заходняя Дзвіна каля в. Шарыпіна, умела арганізаваў бой па захопу і пашырэнні плацдарма на яе левым беразе. 8 ліпеня быў смяротна паранены. 22 ліпеня 1944 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пахаваны ў брацкай магіле ў Лынтупах.

У 1953 г. на магіле пастаўлены абеліск. Абеліск устаноўлены на высокім пастаменце. З чатырох бакоў асновы абеліска размешчаны мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых.

Старонка