Шыфр
113Д000628
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941-1944 гг. у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, знаходзіцца ў в. Мокрае насупраць школы. Тут пахаваны 35 воінаў і 11 партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Сярод пахаваных - воіны 8-й гвардзейскай, 28-й і 65-й армій, 4-га гвардзейскага кавалерыйскага і 9-га танкавага корпуса, якія ў гэты перыяд вялі наступленне ў накірунку Пружан.
У 1949 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1975 г. абеліск быў зменены на скульптурную кампазіцыю - выявы воінаў (мужчыны і жанчыны), размешчаныя на п'едыстале. Каля кампазіцыі знаходзіцца пліта з пералікам загінуўшых (35 пайменна і 11 невядома).