Шыфр
113Д000632
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў баях з нацысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гг., размяшчаецца на вул. Школьнай у скверы. Тут пахаваны 138 воінаў (імёны 127 з іх не вядомы).
Пахаванне знаходзіцца на месцы, дзе 28 чэрвеня 1941 г. радавы Кажэўнікаў Г.Н. з ручным кулямётам трымаў абарону супраць пераважаючых сіл гітлераўцаў і геройскі загінуў у няроўным баі з ворагамі.
У 1967 г. на брацкай магіле пастаўлены бетонны абеліск. Пазней абеліск быў абкладзены керамічнай пліткай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён