Шыфр
113Д000633
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі і ўдзельнікаў партызанска-падпольнага руху (пахаваны 61 воін (імёны 7 з іх невядомы)), якія загінулі падчас баёў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў чэрвені 1941 - ліпені 1944 гг., знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вёскі Парасляны. Сярод пахаваных - воіны часцей 4-й арміі Заходняй асобнай ваеннай акругі і Заходняга фронту, якія абаранялі левы (№ 3) участак абароны Чырвонай Арміі на Беларусі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны (імёны невядомы), а таксама вайскоўцы 50-й і 96-й гвардзейскіх стралковых дывізій, 219-й танкавай брыгады 28-й арміі I-га Беларускага фронту, якія вялі баі за горад Пружаны і бліжэйшыя вёскі (у тым ліку за вёску Парасляны) 15-19 ліпеня 1944 г.
У 1965 г. на месцы пахавання быў пастаўлены абеліск.