зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000640

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца  ў цэнтры в. Азіна, на высокім пагорку ля будынка школы. Згодна са спісам імён, пазначаных на мемарыяльных дошках, тут пахаваны 207 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі пад час баявых дзеянняў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд правядзення Полацкай франтавой наступальнай аперацыі ў 1944 г. 

У 1960 г. на брацкай магіле быў пастаўлены абеліск. 

У 1989 г. сюды былі перапахаваны астанкі трох невядомых воінаў, якія былі знойдзены пры правядзенні будаўнічых работ у в. Бараўцы. 

У 2016 г. на брацкай магіле быў праведзены рамонт, былі заменены мемарыяльныя дошкі на цэнтральным абеліску і зменена месца іх размяшчэння, пастаўлена новая агароджа і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі. 

Старонка