Шыфр
113Д000081
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
У брацкай магіле пахаваны 81 воін і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 г. у баях за выхад да Заходняга Буга. У ходзе Люблінска-Брэсцкай аперацыі войскі левага крыла першага Беларускага фронта нанеслі ўдар па ворагу з раёна г. Ковеля і 18.07.1944 г. і прарвалі абарону праціўніка. 20 ліпеня вызвалілі г.п. Дамачава.
У 1951 г. на магілі быў пастаўлены помнік, які уяўляе сабой кампазіцыю - бетонны абеліск на ступеністым п'едыстале ўвенчаны чырвонай зоркай. На слупападобным абеліску ўверсе размешчаны гарыльеф герба БССР, пад ім эпітафія: “Вечная слава героям павшим в боях за независимость нашей Родины 1941-1945 гг.”. Таксама абеліск упрыгожаны гарыльефам - салдат пагранічнік, які стаіць каля памежнага слупа.