Шыфр
113Д000091
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Магіла размешчана ў вёсцы Збунін каля паварота на Белае возера. У брацкай магіле пахаваны партызаны і воіны Чырвонай арміі, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Усяго пахаваны 21 чалавек, 5 з якіх невядомыя.
У 1970 г. на брацкай магіле быў пастаўлены помнік - бетонны абеліск, увенчаны чырвонай зоркай. Прыкладна на ⅓ абеліска размешчана інскрыпцыйная дошка з імёнамі вядомых пахаваных. Да помніка вядзе дарожка з бетонных пліт.
Магіла мае металічную агароджу з чырвонымі пяціканцовымі зоркамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён