Шыфр
113Д000106
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца каля шашы Брэст-Дамачава, у 0,5 км на ўсход ад в. Прылукі. Тут пахаваны 12 воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1944 г. пры вызваленні Брэсцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мірныя жыхары.
У 1975 г. на магіле быў пастаўлены помнік, які ўяўляе сабою кампазіцыю з дзвюх помнікаў. Помнік воінам-вызваліцелям зроблены у выглядзе слупа на стылабаце, які сімвалізуе пагранічны слуп.
Помнік мірным жыхарам уяўляе сабой сімвалічны калодзежны зруб, так як целы расстраляных мірных жыхароў былі апушчаны ў калодзеж. На галоўным фасадзе размешчана гранітная дошка з эпітафіяй і інскрыпцыяй.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён