зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000132

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 г.

Апісанне

 Брацкая магіла знаходзіцца на тэрыторыі Зубаўскай школы ў аграгарадку Зубава Аршанскага раёна. У 1953 г. у брацкую магілу былі перапахаваны астанкі загінуўшых на тэрыторыі Зубаўскага сельскага савета воінаў у 1941 і 1944 гг. Сярод пахаваных 17 вядомых прозвішчаў загінуўшых воінаў. Адзін з іх – Герой Савецкага Саюза Канстанцін Яфрэмавіч Анохін. 

Камандзір звяна знішчальнікаў лейтэнант К.Я. Анохін здзейсніў подзвіг 04.07.1941 г. У раёне Барысава папаў пад моцны абстрэл варожай зенітнай артылерыі. Снарадам пашкодзіла машыну, але К.Я. Анохін працягваў ахоўваць бамбардзіроўшчыкі. 06.07.1941 г. над в. Зубава, дзе размяшчаўся аэрадром авіяпалка, нечакана з’явіліся нямецкія бамбардзіроўшчыкі. К.Я. Анохін  першым падняўся ў паветра і ўступіў у бой з 5 варожымі самалётамі, збіў бамбардзіроўшчык праціўніка і загінуў сам. Званне Героя Савецкага Саюза К.Я. Анохіну прысвоена 22.07.1941 г. Імем героя названа вуліца ў г. Нікольску.

У 1959 г. на магіле ўстаноўлены помнік – бетонная скульптура воіна на пастаменце. 

Старонка