Шыфр
113Д000143
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
На невысокім пяціступеньчатым пастаменце ўстаноўлены абеліск, завершаны пяціканцовай зоркай. На абеліску замацавана мемарыяльная дошка з нержавеючай сталі.
Тут пахаваны воіны і партызаны, у тым ліку партызаны брыгад “Савецкая Беларусія”, ім. Ф.Э. Дзяржынскага і ім. Я.М. Свердлава, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў каля вёсак Спорава і Пескі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама адзін з арганізатараў калгаса ў в. Старыя Пескі А.А. Бярынчык, забіты ў 1949 г. ворагамі Савецкай улады.
Перад пастаментам - пліта з імёнамі загінуўшых воінаў.