Шыфр
113Д000146
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пахаваны 66 воiнаў Савецкай Армii i партызан, загiнуўшых у баях з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў 1941- 1944 гг. каля вёсак Жычын і Першамайская. З іх большая палова невядомыя. Месца пахавання прадыктавана падзеямі ліпеня 1944 г. У раёне старой школы вёскі Блудзень (цяпер - Першамайская) праходзілі жорсткія баі.
У 1956 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура салдата са схіленым сцягам.
У 2017 г. спіс з устаноўленымі прозвішчамі быў адноўлены, і на мемарыяльную дошку было нанесена 49 прозвішчаў пахаваных у брацкай магіле партызанаў і салдатаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён