Шыфр
213Д000153
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла - пахаванне 1944 г. - знаходзіцца ў в. Дубрава. Тут пахаваны 331 воін, якія загінулі пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 1 партызан, які загінуў у 1942 г.(дадзеныя за 2023 г.). З іх 324 - вядомыя. У 2001 г. у магілу былі перапахаваны рэшткі 8 невядомых салдат. Салдаты пахаваны на ўсёй агароджанай тэрыторыі брацкай магілы.
Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Міхаіл Ціханавіч Кузняцоў.
23 чэрвеня 1944 г. стралковы ўзвод пад камандаваннем М.Ц. Кузняцова прарваў абарону праціўніка каля в. Дуброва і ў рукапашным баі выбіў яго з траншэй. У тым баі лейтэнант М.Ц. Кузняцоў асабіста знішчыў 3 саладаты праціўніка. Праследуючы праціўніка, ўзвод падышоў да ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня 1944 г. пасля інжынернай разведкі, не чакаючы падыходу сапёрнага ўзвода, лейтэнант М.Ц. Кузняцоў са сваім узводам пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну ў раёне в. Церабетаўка Бешанковіцкага раёна. Першым дасягнуў супрацьлеглага берага і ўступіў у бой, прыкрываючы пераправу сваіх байцоў аўтаматным агнём. Асабіста знішчыў варожую кулямётную кропку праціўніка. Загінуў у баі за расшырэнне плацдарма.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 г. за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандвання барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленныя пры гэтым адвагу і гераізм лейтэнанту Кузняцову Міхаілу Ціханавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Леніна (22 ліпеня 1944 г.), Айчыннай вайны 1-й ступені (19 ліпеня 1944 г.).
У 1969 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ.
9 мая 1995 г. у дзень 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў г.п. Бешанковічы адбылося адкрыццё Алеі Славы Герояў Савецкага Саюза. На ёй размяшчаюцца фатаграфіі байцоў Чырвонай Арміі, якія вызначыліся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна і атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Сярод іх і фотаздымак М.Ц. Кузняцова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён