зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000161

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца за 0,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Саннікі. Тут пахаваны 98 воінаў і партызанаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. Сярод пахаваных - Героі Савецкага Саюза: Мікалай Дзмітрыевіч Вяснін, Антон Трафімавіч Маслікаў, Булат Янбулатавіч Янтыміраў і грузінскі паэт Мірза Гедэолавіч Гелавані. 

25.06.1944 г. сержант М. Дз. Вяснін і радавы А.Т. Маслікаў пад агнём праціўніка ў ліку першых  пераплылі на левы бераг Заходняй  Дзвіны каля в. Шарыпіна Бешанковіцкага раёна, захапілі варожыя лодкі і пераправілі іх на правы бераг для байцоў свайго падраздзялення, што садзейнічала паспяховай пераправе палка. Званне Героя Савецкага Саюза М. Дз. Вясніну і А. Т. Маслікаву прысвоена 22.07.1944 года.

Булат Янбулатавіч Янтыміраў 25.06.1944 г. арганізаваў пераправу батальёна цераз Заходнюю Дзвіну каля вёскі Шарыпіна Бешанковіцкага раёна. Б.Я. Янтыміраў загінуў у баі 26.06.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.07.1944 г.

Мірза Гелавані вызначыўся 26.06.1944 г. пры  фарсіраванні  Заходняй Дзвіны. Яго імя прысвоена  Ржаўскай сярэдняй школе ў Бешанковіцкам раёне. 

У 1964 г. на брацкай магіле ўстаноўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ.

Старонка