зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Шыфр

213Д000167

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Фролкавічы, з правага боку ад дарогі Бешанковічы - Ула. Тут пахаваны 1 партызан і 3 воіна, адзін з якіх загінуў пры абароне Бешанковічцкага раёна ў 1941 г., астатнія - ў 1944 г. у баях пры вызваленні Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.

Сярод пахаваных - Герой Савецкага Саюза Мікалай Васільевіч Крапцоў-Зайчанка.

Камандзір узвода разведкі 977-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту гвардыі лейтэнант М.В. Крапцоў-Зайчанка на фронце са студзеня 1942 г. Вызначыўся пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны. 26.06.1944 г. у раёне в. Надзежына Шумілінскага раёна. Узвод пад яго камандаваннем пераправіўся на левы бераг ракі, першым авалодаў траншэямі праціўніка, захапіў і расшырыў плацдарм. У гэтым баі М.В. Крапцоў-Зайчанка загінуў. У 1945 г. пасмяротна быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У 1969 г. на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна, які стаіць на калене, з аўтаматам ва ўзнятай правай руцэ і каскай у левай. Перад пастаментам 1 надмагільная пліта з імёнамі загінуўшых.