Шыфр
313Д000209
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 г.
Брацкая магіла знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне пас. Калініна, злева ад дарогі Гомель-Чарнігаў.
Пахаваны 373 воіны 29-га стралковага корпуса 11-й арміі Беларускага фронту, якія загінулі ў лістападзе 1943 г. у баях пры вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза М.М. Куюкаў.
М.М.Куюкаў вызначыўся пры вызваленні Гомельшчыны. 30.9.1943 г. у баі за в. Скіток адбіў 3 кантратакі праціўніка, цяжка паранены працягваў бой. Быў акружаны гітлераўцамі. Каб не трапіць да ворага жывым, застрэліўся. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 15.01.1944.
У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна і дзве мемарыяльныя пліты.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён