зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Апісанне

Брацкая магіла, дзе пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941 - 1944 гг., а таксама ўдзельнікі знакамітай абароны Днепра-Бугскага канала ў 1944 г. (доўжылася 40 дзён і ўвайшла ў гісторыі партызанскага руху Беларусі), знаходзіцца ў в. Сварынь каля будынка па вул. Леніна, 101.

Усяго ў брацкай магіле пахавана 89 чалавек. На сённяшні дзень вядомыя прозвішчы толькі 17 з іх, невядомымі застаюцца 72 чалавекі. Сярод пахаваных у Сварыні лічыцца і л-т Міхаіл Кікіраў - былы намеснік камандзіра спецгрупы МДБ, які загінуў пры выкананні баявога задання ў 1944 г.

У 1967 г. на магіле пастаўлены абеліск. У 1984 г. усталяваны металічны помнік у выглядзе воіна.