зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магiла

Шыфр

513Д000240

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Быхаўскі раён, в. Красніца 1, с/с Следзюкоўскі

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Вайсковае пахаванне размешчана на паўднёва-заходнім ускрайку в. Красніца. Гэта адно з буйнейших вайсковых пахаванняў у Быхаўскім раёне. 

Вайсковыя могілкі абнесены бетоннай дэкаратыўнай агароджай. Ад дарогі Кузькавічы-Красніца да вайсковага пахавання вядзе бетонны масток, за якім знаходзіцца сцежка з брукоўкі. Асноўны комплекс надмагільных збудаванняў уяўляе сабой тры вялікія гранітныя пастаменты з гранітнымі плітамі і гранітнай зоркай-вечным агнём (чорны пастамент і чырвоная зорка) перад імі. 

Цэнтральны аб’ект прысвечаны памяці спаленых вёсак Быхаўскага раёна. Мае выгляд стылізаванага праваслаўнага храма. Чорны гранітны пастамент складаецца з трох секцый. Дзве бакавыя секцыі-пліты з чорнага граніту з выгравіраванымі спісамі спаленых вёсак Быхаўскага раёна.