Шыфр
113Д000254
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 г.
Брацкая магіла - магіла ахвяр фашызму, расстраляных на тэрыторыі Жабінкаўскага сельсавета паблізу в. Сцяброва 27 кастрычніка 1942 г., размяшчаецца па вул. Сцяброўская, г. Жабінка. Пахавана 73 мірных грамадзян. Сярод загінуўшых не толькі сяляне, але і сем'і ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, якія засталіся на жыхарства ў вёсках Жабінкаўшчыны пры адступленні савецкіх воінскіх падраздзяленняў на ўсход. Жыхары в. Сцяброва беражліва захоўваюць памяць аб бязвінных ахвярах фашызму. Брацкая магіла ў цэнтры вёскі, якая сёння з'яўляецца адным з найбуйнейшых населеных пунктаў Жабінкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, добраўпарадкавана. У ходзе адной з апошніх рэканструкцый помніка, бетонныя грані абеліска былі пакрытыя мармуровымі плітамі цёмна-чырвонага колеру. Пяціканцовая зорка, якая раней вянчала абеліск, заменена на металічны праваслаўны крыж.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён