зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла

Брацкая магіла

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000256

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1944 г.

Апісанне

Брацкая магіла - магіла ахвяр фашызму размешчана на паўночна-заходняй ускраіне в. Сцяпанкі, на старых сельскіх могілках, пры дарозе. У брацкай магіле пахаваны парэшткі 190 жыхароў былой вёскі Драмлёва. 

У 1967 г. на месцы спаленай вёскі насыпаны Курган памяці, а ў 1982 г. збудаваны мемарыяльны комплекс (скульптар У. Вараб'ёў, архітэктар Ю. Казакоў). На фоне Кургана, ля яго падножжа, на камянях-валунах у журботным маўчанні застылі, адлітыя з бронзы, тры жанчыны - маці, дачка і ўнучка, якія сімвалізуюць вечнае жыццё. Улетку 1969 г. Драмлёва было ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» пад Мінскам. На Хатынскіх могілках вёсак урна з зямлёй і попелам Драмлёва размяшчаецца трэцяй у дзевятым радзе. 

На брацкай магіле ўсталяваны помнік у 1967 г. Вясной 2009 г. адрэстаўравана пахаванне жыхароў былой вёскі Драмлёва на сельскіх могілках у аграгарадку Сцяпанкі. У 2022 г. споўнілася 80 гадоў з часу спалення нацыстамі вёскі Драмлёва і 40-годдзе стварэння на яе месцы мемарыяльнага комплексу “Драмлёва”.

Штогод 11 верасня на месцы спаленай вёскі праходзяць жалобныя мітынгі.

Старонка