Шыфр
213Д000321
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі i партызан знаходзіцца справа ад дарогі, якая вядзе ў в. Бяскатава, на ўзгорку. У брацкай магіле пахавана 546 воінаў i партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных воіны 11 гвардзейскай арміі I Прыбалтыйскага фронту i 1 партызан, якія загінуліў час Гарадоцкай наступальнай аперацыі.
У 1956 г. на брацкай магіле быў устаноўлены абеліск. Па абодва бакі ад абеліска знаходзіліся металічныя канструкцыі, на якіх размяшчаліся дошкі з прозвішчамі пахаваных воінаў.
У канцы 1980-х гг. на пахаванні быў праведзены рамонт абеліска: замест металічных канструкцый былі зроблены бетонныя надмагільныя тумбы з мемарыяльнымі плітамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён