Шыфр
113Д000327
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца на заходняй ускраіне вёске Агароднікі. Тэрыторыя брацкай магілы абнесена металічнай агароджай. Тут пахаваны 77 воінаў і 4 партызаны, якія загінулі 26-28 ліпеня 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. На брацкай магіле ў 1960 г. пастаўлены помнік - скульптура жанчыны са сцягам. Помнік ушаноўвае таксама памяць 43 землякоў, што загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1960 годзе ў брацкую магілу былі падпахаваны астанкі воінаў Чырвонай Арміі з адзіночных і невялікіх брацкіх магіл вёсак Вулька, Такары, Плянта, Покры, Хацінава, Свіцічы, Пескары, Катырка, Макарова, Печкі, Аляксандраўка, Квіцічы. Быў устаноўлены і адкрыты помнік.