Шыфр
113Д000331
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Брацкая магіла знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі Ваўковічы. Пахаваны 144 воіны, якія загінулі 24-27 ліпеня 1944 г. пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1957 г. на магіле пастаўлены помнік -- скульптура салдата са схіленым сцягам. На мемарыяльных плітах брацкай магілы вёскі Ваўковічы - 140 прозвішчаў вядомых воінаў. У 2015 г. на помніку была замацавана дадатковая пліта з прозвішчамі 5 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944 г., імёны і прозвішча якіх сталі вядомыя толькі ў 2015 г. У 2016 г. у брацкую магілу былі падпахаваны астанкі 19 невядомых воінаў з вёскі Абяроўшчына, знойдзеныя пошукавым узводам 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны РБ.